Па даных Нацыянальнага статыстычнага камiтэта па вынiку сакавiка 2025 года прырост iндэкса спажывецкiх цэн склаў у гадавым выражэннi 5,9 % (за аналагiчны перыяд мiнулага года — 5,6 %).
Як растлумачылi ў МАРГ, да асноўных прычын росту цэн у першым квартале 2025 года можна аднесцi некалькi фактараў, сярод якiх такiя, як павышэнне цэн iмпарту на фоне высокай iнфляцыi ў Расiйскай Федэрацыi, павелiчэнне сусветных цэн на асобныя харчовыя тавары; змяненне геаграфii iмпарту па асобных таварах; павышэнне ў рамках дзеючага заканадаўства адпускных цэн вытворцамi; сезоннае павышэнне цэн на гароднiну i яблыкi, прадугледжанае пры ўвядзеннi гранiчных адпускных i рознiчных цэн (дадаткі 11 i 12 пастановы Саўмiна № 713) i некаторае паслабленне цэнавага рэгулявання.
Дарэчы, што датычыцца павелiчэння сусветных цэн на асобныя харчовыя тавары, то па даных Сусветнага банка, прырост сярэднiх цэн на сусветным рынку на каву гатунку арабiка склаў 93,7 %, на каву гатунку рабуста — 55,6 %; прырост сярэднiх сусветных цэн на какава-бабы з кастрычнiка 2024-га па студзень 2025 года склаў 64,7 %.
У частцы рэалiзацыi пастановы Саўмiна № 713 «Аб сiстэме рэгулявання цэн» вытворца мае права без узгаднення з дзяржаўным органам (арганiзацыяй) штомесяц павышаць цану не больш, чым на 0,3 %. Пры гэтым, калi вытворца не карыстаўся гэтым правам, напрыклад, у 2024 годзе, то ў студзенi 2025-га меў магчымасць павысiць цану адразу за ўвесь папярэднi перыяд, растлумачылi ў профiльным мiнiстэрстве.
— Разам з тым, цэнавая сiтуацыя на спажывецкiм рынку застаецца кiраванай i стабiльнай, — падкрэслiлi ў МАРГ.