Top.Mail.Ru

Цана нафты маркі Brent паднялася вышэй за $100 за барэль

Цана ф'ючарса нафты маркі Brent з пастаўкай у маі 2026 года на Лонданскай біржы ICE таргуецца вышэй за адзнаку $100 за барэль. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі таргоў.

Паводле звестак на 5.38 паводле мінскага часу, кошт Brent вырас на 10,45%, да $101,59 за барэль. Да 7.00 ф’ючарс на Brent замарудзіў рост і таргаваўся на ўзроўні $100,5 за барэль (+9,26%), а кошт красавіцкага ф’ючарса нафты WTI падымаўся на 8,29% — да $94,48 за барэль. 

Цэны нафты імкліва растуць на фоне эскалацыі на Блізкім Усходзе. 28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі наносіць удары па аб’ектах на тэрыторыі Ірана, у тым ліку па Тэгеране, паведамляецца аб разбурэннях і гібелі грамадзян. Іран у адказ атакуе ізраільскую тэрыторыю, а таксама ваенныя аб’екты ЗША ў рэгіёне Блізкага Усходу.

Тым часам, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў частковае выкарыстанне стратэгічнага рэзерву нафты ЗША для зніжэння кошту бензіну ў краіне, які рэзка вырас на фоне ваеннай аперацыі супраць Ірана. 

«Я напоўніў рэзерв адзін раз і напоўню зноў, але прама цяпер мы крыху скароцім, і гэта саб’е цэны», — сказаў Трамп у інтэрв’ю мясцоваму тэлеканалу ў штаце Агаё.

ЗША і Ізраіль 28 лютага пачалі наносіць удары па аб’ектах на тэрыторыі Ірана, уключаючы Тэгеран. Іран ажыццяўляе ўдары ў адказ па ізраільскай тэрыторыі, а таксама па ваенных аб’ектах ЗША на Блізкім Усходзе. З прычыны гэтага рэзка скарацілася суднаходства праз Армузскі праліў.

Па даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2025 годзе транзіт нафты і нафтапрадуктаў праз Армузскі праліў складаў у сярэднім 20 млн барэляў у суткі, або каля 25% сусветнага марскога гандлю нафтай. Магчымасці транспарціроўкі нафты ў абыход гэтага маршруту абмежаваныя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю