Цана газу на біржавых таргах у Еўропе ўпершыню з лютага 2023 года перавысіла $700 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта сведчаць даныя Лонданскай біржы ICE, паведамляе БелТА.
Цана красавіцкага ф’ючарса на хабе TTF ў Нідэрландах паднялася да $711 за 1 тыс. куб. м. Рост каціровак з пачатку дня перавышае 30 %.
Як адзначае ТАСС, дынаміка зафіксаваная пасля заяў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР, элітныя часткі УС Ірана) аб перакрыцці Армузскага праліва.
Раней паведамлялася, што 2 сакавіка цана газу ў Еўропе на адкрыцці таргоў падскочыла на 20 % — прыкладна да $470 за 1 тыс. куб. м. Рост адбываўся на фоне ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.