Top.Mail.Ru
209

Трыцыкл загарэўся пад вадзіцелям у Магілёве


Увечары 8 чэрвеня ў Магілёве загарэўся электрычны трыцыкл у двары на вуліцы Грышына, паведамілі ў МНС.

На відэа транспарт успыхвае проста пад нагамі ўладальніка. Мужчына расказаў, што спачатку трыцыкл пачаў тузацца, а затым загарэўся.
  • Мужчыне дапамог аўтаўладальнік, які стаў відавочцам надзвычайнага здарэння, ён дастаў вогнетушыцель са свайго аўто і кінуўся на дапамогу. Аднак гэтага не хапіла, каб патушыць полымя.
Прыбыўшыя ратавальнікі патушылі транспартны сродак. Агонь поўнасцю знішчыў трыцыкл, але абышлося без пацярпелых.

Прычыны пажару высвятляюцца. Па папярэдняй інфармацыі, адной з прычын, магло быць парушэнне правілаў выкарыстання электрасетак ці электраабсталявання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю