Службовы сабака Лана кіналагічнай службы Гродзенскай рэгіянальнай мытні за тыдзень дапамог спыніць тры спробы ўвозу праз пункт пропуску «Каменны Лог» наркотыкаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.
Два факты выяўленыя пры кантролі грамадзян, якія прыбылі рэйсавымі аўтобусамі з Літвы. У першым выпадку здробненае рэчыва расліннага паходжання выяўлена ў курыльнай прыладзе 47-гадовага мужчыны. У другім — 20-гадовы пасажыр аўтобуса схаваў у сподняй бялізне кантэйнер з рэчывам зялёна-карычневага колеру.
Яшчэ адзін факт выяўлены пры мытным даглядзе асабістых рэчаў кіроўцы транспартнага сродку, які рухаўся па чырвоным калідоры пункта пропуску ў мэтах дэкларавання свайго транспартнага сродку. Грамадзянін Польшчы меў намер перамясціць рэчыва расліннага паходжання ў самакрутцы.
Заключэнні экспертаў ДКСЭ пацвердзілі, што ўсе канфіскаваныя рэчывы з’яўляюцца марыхуанай.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачатыя крымінальныя справы ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да сямі гадоў пазбаўлення волі.