Колькі беларусаў выбіраюць здаровы лад жыцця? Вынікамі свежага абследавання ў інтэрв’ю БелТА падзялілася старшыня Белстата Іна Мядзведзева.
Сёлета ў фокусе зноў апынулася тэма стаўлення насельніцтва да здаровага ладу жыцця. «Вынікі ўражваюць. Тры чвэрці беларусаў ва ўзросце 16 гадоў і старэй — 75% — кажуць, што вядуць або прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця. Для параўнання: у 2017-м такіх было менш за палову — 48%, — расказала Іна Мядзведзева. — У чым выяўляецца гэтая прыхільнасць? 82% пазбягаюць шкодных звычак або імкнуцца ад іх пазбавіцца. 74% рэгулярна праходзяць медыцынскія агляды, 73% выконваюць рэжым харчавання, 70% прытрымліваюцца рэжыму дня. А ў 46% прыхільнікаў ЗЛЖ фізкультура і спорт займаюць важнае месца ў распарадку».
Па апошніх дадзеных, 79% беларусаў не паляць, а сярод тых, хто паліць 59% хацелі б кінуць. «Таксама СААЗ рэкамендуе спаць не менш за 7 гадзін для паўнавартаснага адпачынку. Летась мы правялі абследаванне бюджэту часу і высветлілі: рэкамендацыю выконваюць 91% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў. 79% ужываюць дастатковую колькасць садавіны і агародніны. Больш за палову лічаць важным штодня ёсць малочныя прадукты-59%, абмяжоўваць цукар — 59% і соль — 63%», — адзначыла кіраўнік Белстата.
Псіхалагічны дабрабыт — таксама частка здаровага ладу жыцця. Самы папулярны спосаб штодзённага адпачынку і зняцця напружання — зносіны з блізкімі. А ў топе жыццёвых каштоўнасцяў — здароўе і разуменне ў сям’і.