У сталіцы Казахстана Астане стартаваў шосты ў гэтым годзе турнір серыі Вялікага шлема па дзюдо з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.
Нашу каманду ў Астане прадставяць двое мужчын і адна дзяўчына. У другі спаборніцкі дзень турніру 10 мая на татамі выйдзе Яна Макрэцкая, якая выступае ў катэгорыі да 63 кг. Спаборніцай беларускі будзе гішпанка Крысціна Перэс. У нядзелю за прызы ў вазе да 90 кг пазмагаюцца Ягор Варапаеў і Аляксандр Сідорык — супрацьстаяць Варапаеву будзе Хань Цы з Кітая, а Сідорык сустрэнецца з Мізробша Лоікавым з Таджыкістана.
Усяго на турнір Вялікага шлема ў сталіцы Казахстана заявіліся больш за 350 дзюдаістаў з 45 краін. На леташніх спаборніцтвах у Астане Ягор Варапаеў стаў уладальнікам залатога медаля.