Top.Mail.Ru

Тры беларускі атрымалі перамогі ў спартыўным самба на Кубку свету

Беларускі заваявалі тры залатыя медалі ў жаночым спартыўным самба на Кубку свету ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ, паведамляе БелТА.

Уладальніцамі золата сталі Ксенія Даніловіч, Даніэла Ждан і Марыя Кандрацьева. У катэгорыі да 65 кг Ждан стартавала з перамог над дзяўчатамі з Кыргызстана і Узбекістана, а ў фінале справілася з расіянкай Кацярынай Голубевай. Даніэла таксама з’яўляецца двухразовай чэмпіёнкай свету, пераможцай Гульняў краін СНД і Гульняў БРІКС.

На шляху да поспеху ў вазе да 54 кг Даніловіч перамагла расіянак Лізавету Хачыкаву і Соф’ю Цыброву. Кандрацьева (больш за 80 кг) прайшла Вольгу Артошыну і Вераніку Марцям’янаву з Расіі. Раней Марыя тройчы перамагала на Кубку свету, таксама ў актыве беларускі ёсць залатыя медалі сусветных і кантынентальных форумаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю