Top.Mail.Ru
173

Тры аўто сутыкнуліся на знешнім кальцы МКАД

На знешнім кальцы МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі, перадае БелТА.



Раніцай 2 снежня 21-гадовы кіроўца Rover у раёне 22-га кіламетра знешняга кальца МКАД, паводле папярэдняй інфармацыі, з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі сутыкнуўся са спадарожным Ford Mondeo. Апошні ад удару адкінула на мікрааўтобус Ford Transit, які рухаўся ў спадарожным напрамку.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю