Top.Mail.Ru
264

Трохгадовае дзіцяці выпала з акна ў Гродзенскім раёне

06.06.2025 | 13:11

Надзвычайнае здарэнне адбылося вечарам 5 чэрвеня. Хлопчык залез на падаконнік, калі акно было адчынена.


Дзіця абаперлася на маскітную сетку, якая не вытрымала вагі і хлопчык упаў з вышыні другога паверха, паведамляе smartpress.by.

Дзіця павезлі ў бальніцу. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Следчыя высветлілі, што хлопчык было ў кватэры разам з роднымі, але ў нейкі момант застаўся без нагляду.

Па факце праводзіцца праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю