Top.Mail.Ru

Трох чалавек знайшлі мёртвымі ў доме ў Быхаве

Увечары 6 жніўня ў Быхаве ў адным з прыватных дамоў знайшлі целы трох чалавек — двух мужчын і жанчыны. Падставай для праверкі стаў спецыфічны пах, на які звярнулі ўвагу суседзі. Паведамілі ў ДКСЭ.



Паводле папярэдніх даных, загінулым было 58, 59 і 60 гадоў. Усе яны пражывалі ў гэтым доме, злоўжывалі спіртнымі напоямі і вялі асацыяльны лад жыцця.

Эксперты канфіскавалі бутэлькі з невядомай вадкасцю.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група з удзелам спецыялістаў Быхаўскага міжраённага аддзела і ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Работу судовых экспертаў каардынаваў намеснік начальніка ўпраўлення ДКСЭ — галоўны дзяржаўны судова-медыцынскі эксперт па Магілёўскай вобласці Аляксей Луцэвіч.


Падчас агляду дома былі канфіскаваныя бутэлькі з вадкім змесцівам, якія накіраваныя на даследаванне.

Разглядаецца некалькі версій здарэння

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі трох чалавек. Прызначаны комплекс судовых экспертыз.

Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці спецыялісты праводзяць судова-медыцынскія даследаванні, у тым ліку хімічны аналіз біялагічных матэрыялаў, які дазволіць пацвердзіць альбо выключыць версію атручэння.

У цяперашні час следства разглядае некалькі магчымых прычын трагедыі. Сярод асноўных версій — атручэнне этыленгліколем або сурагатным алкаголем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю