Top.Mail.Ru

Трэці форум блогераў Беларусі «Блог.Бай. Трэці працоўны» стартуе ў Мінску

Трэці форум блогераў Беларусі «Блог.Бай. Трэці працоўны» стартуе ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.


Трэці форум блогераў Беларусі будзе праходзіць два дні — 30 і 31 ліпеня. У мерапрыемствах прымуць удзел каля 50 блогераў — як пачаткоўцаў, так і тых, хто набраў мільён падпісчыкаў.

Галоўным акцэнтам першага дня форуму стане працоўны дэсант «Адзін дзень у студэнцкім атрадзе», падчас якога блогеры далучацца да работы студатрадаў на такіх аб’ектах, як Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, Беларуская чыгунка, а таксама на тэрыторыі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Галактыка». Акрамя таго, для блогераў падрыхтаваны квэст «Выбіраем студатрад» і вячэрняя спеўка. 

На другі дзень запланаваныя здымкі спецыяльнага выпуску ток-шоу «Па сутнасці. Суперпадкаст», а таксама нефармальная сустрэча блогераў з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі. Завершыцца форум ускладаннем кветак да мемарыяла «Памяць».

Форум блогераў «Блог.Бай» праходзіць у Мінску з 2024 года пад эгідай Міністэрства інфармацыі. Сёлета ён таксама арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю