Top.Mail.Ru

Трэці дзень Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша быў прысвечаны расійскім пісьменнікам

Шмат новых эмоцый і незабыўных уражанняў дорыць гасцям XXXІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Трэці дзень быў прысвечаны Расійскай Федэрацыі. Так, усе ахвотныя маглі пагутарыць з любімымі пісьменнікамі, узяць аўтограф і зрабіць фота на памяць. Таксама можна было прагуляцца па адукацыйным квартале і атрымаць шмат новых і карысных ведаў.


Нашу ўвагу прыцягнуў калектыў з Салігорскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Яны з усіх бакоў абступілі папулярнага расійскага фантаста Дзмітрыя Емца з просьбай пакінуць аўтограф на толькі што набытай кнізе з серыі «Таня Гротэр». Пісьменнік з радасцю выканаў просьбу. Прычым падышоў вельмі творча. Абвёў сваю руку і ўсярэдзіне напісаў добрыя словы бібліятэцы і яе наведвальнікам.

Як аказалася, цэлая каманда бібліятэкараў на чале з дырэктарам Людмілай Муравейка выстаўку наведваюць рэгулярна на працягу сямі гадоў.

— У нас вялікая прафесійная цікавасць. Нам вельмі падабаецца знаёміцца з навінкамі літаратуры і сустракацца з аўтарамі, — падзяліліся яны.

Дарэчы, іх арганізацыя супрацоўнічае з Выдавецкім домам «Звязда» ў рамках праекта «Паспяховы альянс — бібліятэка і пісьменнік», што дае магчымасць чытачам убачыць ужывую сваіх куміраў.

У адукацыйным квартале мы сутыкнуліся з жыхаркай Мінска Анастасіяй Усольцавай. Як аказалася, дзяўчына з ранняга дзяцінства наведвала выстаўку.

— Сёлета ўсё вельмі падабаецца. Радуе адукацыйны квартал сваёй напоўненасцю і разнастайнасцю. Там могуць купіць сабе дапаможнікі, развіццёвыя кнігі як педагогі і студэнты, так і матулі з дзецьмі, — падзялілася яна.

Шмат розных інавацый і актыўнасцяў прапаноўвалі розныя ўніверсітэты. Можна было пазнаёміцца бліжэй з унікальнымі праектамі, набыць патрэбную ў навучанні літаратуру.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

З добрай кнігай і на электрасамакаце

Калі вы хочаце цікава і з карысцю правесці выхадныя — завітайце на кніжную выстаўку-кірмаш у сталічным комплексе «БелЭкспа» (па-народнаму — «Рамонак»). І, канешне, не мініце стэнд Выдавецкага дома «Звязда». У нас не толькі шмат цікавых кніг для дзяцей і дарослых, якія можна набыць па добрай цане, — нашы пакупнікі могуць атрымаць спецыяльны прыз. Разам з выдавецтвамі «Беларусь» і «Мастацкая Літаратура» мы прапануем паўдзельнічаць у розыгрышы ЭЛЕКТРАСАМАКАТА. 

Прыходзьце — будзе цікава!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю