Так напісаў у адным з вершаў Цярэнцій Траўнік, паэт і філосаф з такім гучным прозвішчам. І гэта дакладна на ўсе 100 %. Душэўная раўнавага — гэта шчасце. Нельга бясконца жыць у трывозе, суме, няўдачах і застацца здаровым. Дэпрэсію ж лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Травы роднай прыроды — вам у дапамогу!
Піць заспакаяльныя настоі, адвары, настойкі і гарбату звычайна рэкамендуюць увечары. Калі, вядома ж, урач не параіць павялічыць кратнасць прыёмаў. У карыснае зелле часта ўваходзяць святаяннік, скрыпень, лісце маліны, мята перцавая, рамонак, меліса, першацвет, лісце вішні і многія іншыя лекавыя расліны, якія нясуць нашай душы супакаенне, а часам і задавальненне.
Абавязкова абмяркуйце з урачом вашы планы па прыёме збораў з лекавых траў, якія аказваюць заспакаяльны эфект.
-
Здрабніце сушаную сыравіну: па 3 г кветак рамонку і наготак, парасткаў багуну балотнага і травы фіялкі, 2 г каранёў лакрычніку, 1 г лісця мяты перцавай. Заліце шклянкай кіпеню. Настой гатовы да ўжывання праз чвэрць гадзіны, працадзіце яго і адцісніце. Піце па паўшклянкі 2-3 разы на дзень.
- Здрабніце сушаную сыравіну: па 4 г травы мацярдушкі звычайнай, сардэчніку і чабору паўзучага, 2 г карэнішча з каранямі валяр’яну лекавага, 1 г травы баркуну. Заліце сумесь у шкляной або эмаліраванай пасудзіне 3 шклянкамі кіпеню, шчыльна накрыйце і пачакайце чвэрць гадзіны. Настой працадзіце і адцісніце, давядзіце яго аб’ём да 600 мл гатаванай вадой. Ужывайце, папярэдне ўзбоўтаўшы, у цёплым стане па 1/3 шклянкі чатыры разы на дзень за паўгадзіны да яды. Курс лячэння — 10–14 дзён, перапынкі складаюць 10 сутак.
Супрацьпаказанні: акрамя павышанай адчувальнасці да кампанентаў збору, цяжарнасць, грудное кармленне, узрост да 12 гадоў. Пры працяглым ужыванні настою верагодна ўзнікненне зніжэння хуткасці псіхаматорных рэакцый. Таму захоўвайце асцярожнасць падчас працы, якая патрабуе павышанай канцэнтрацыі ўвагі і хуткасці рэакцый, напрыклад, падчас кіравання аўтатранспартам
- Заліце 2 шклянкамі кіпеню сумесь са здробненай сушанай сыравіны: па 1 ч. л. лісця мяты і маліны, травы з кветкамі святаянніку прадзіраўленага. Настой можна ўжываць праз 20 хвілін — па шклянцы 2-3 разы на дзень з мёдам.
- Здрабніце сушаную сыравіну: 6 г пладоў шыпшыны майскай, па 10 г шышак хмелю звычайнага і травы з кветкамі святаянніку прадзіраўленага, 6 г травы мацярдушкі звычайнай, 3 г травы чабору. Заліце 2 шклянкамі кіпеню на 10–15 хвілін. Піце ў гарачым стане па паўшклянкі 2-3 разы на дзень падчас прыёму ежы. Курс — 2 тыдні, яго можна паўтарыць праз 1-2 месяцы.
Настой паказаны толькі дарослым, прычым яго нельга сумяшчаць з іншымі лекавымі сродкамі. Сумесь аказвае заспакаяльны і агульнаўмацавальны эфекты, дапамагае пры бяссонніцы, пазітыўна ўплывае на сардэчна-сасудзістую і нервовую сістэмы. Супрацьпаказанні такія ж, як і ў вышэй названага рэцэпта
- Здрабніце сушаную сыравіну: па 4 г травы сардэчніку, мацярдушкі і чабору, 3 г карэнішчаў з каранямі валяр’яну, па 2 г травы баркуну і лісця вішні. Заліце сумесь шклянкай кіпеню на чвэрць гадзіны. Прымайце духмяны настой па паўшклянкі 3 разы на дзень.
Алена Раманава