Top.Mail.Ru
120

Трамп: ЗША ўжо выгружаюць нафту з захопленага танкера «Марынера»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты ўжо выгружаюць нафту з захопленага імі танкера «Марынера», які ішоў пад расійскім сцягам, паведамляе БелТА.



«Мы захапілі судна і цяпер з яго выгружаюць нафту», — сказаў кіраўнік Вашынгтонскай адміністрацыі ў інтэрв’ю тэлеканалу Fox News, якое выйшла ў эфір 8 студзеня. Ён не адказаў на пытанне, ці была ў яго тэлефонная размова з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пасля захопу танкера. «Я не хачу пра гэта гаварыць», — сказаў Дональд Трамп, адказваючы на пытанне.

На рэпліку журналіста пра тое, што рашэнне аб захопе танкера было цяжкім, амерыканскі лідар адказаў: «Я не палічыў, што гэта было цяжкае рашэнне».

Мінтранс Расіі паведаміў раней, што 7 студзеня каля 15.00 вайскоўцы ЗША ў адкрытым моры высадзіліся на судна «Марынера». Мінтранс падкрэсліў, што ў адпаведнасці з нормамі Канвенцыі ААН па марскім праве 1982 года ў адкрытым моры дзейнічае рэжым свабоды суднаходства і ніякая дзяржава не мае права прымяняць сілу ў дачыненні да суднаў, належным чынам зарэгістраваных у юрысдыкцыі іншых дзяржаў. 24 снежня 2025 года судна «Марынера» атрымала часовы дазвол на плаванне пад дзяржаўным сцягам Расіі, выдадзенае на падставе расійскага заканадаўства і нормаў міжнароднага права.

У МЗС Расіі заклікалі Вашынгтон вярнуцца да захавання аснаватворных нормаў і прынцыпаў міжнароднага марскога суднаходства і неадкладна спыніць незаконныя дзеянні ў дачыненні да «Марынеры», а таксама іншых суднаў, якія ажыццяўляюць законную дзейнасць у адкрытым моры. У расійскім замежнапалітычным ведамстве адзначылі, што Расія лічыць катэгарычна непрымальнымі пагрозы ЗША судовым пераследам экіпажу судна, а адсылкі амерыканскага боку да свайго «санкцыйнага заканадаўства» ў сувязі з захопам танкера з’яўляюцца няслушнымі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю