Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што ў час тэлефоннай размовы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў яму аб настроенасці кіраўніка расійскай дзяржавы Уладзіміра Пуціна на дасягненне дамоўленасці па Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.
Як зазначае ТАСС, Трамп заявіў тэлеканалу, што падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнт Беларусі быў вельмі пазітыўна настроены на маючы адбыцца саміт лідараў Расіі і ЗША.
«Ён (Аляксандр Лукашэнка. — Заўв. БелТА) сябар Пуціна, яны блізкія суседзі і працуюць разам. Ён лічыць, што Прэзідэнт Пуцін хоча заключыць здзелку, ён хоча спынення канфлікту», — сказаў Прэзідэнт ЗША падчас інтэрв’ю Fox News, якое было запісана па дарозе на Аляску.