Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Уладзімір Зяленскі не хоча ісці на ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Такі пункт гледжання амерыканскі лідар выказаў у размове з журналістамі на ваеннай базе Эндрус пад Вашынгтонам, вяртаючыся са штата Тэнэсі ў Белы дом, перадае БелТА.
Дональд Трамп перакананы, што гэту праблему можна было вырашыць ужо шмат разоў. Аднак, паводле яго слоў, Уладзімір Зяленскі не хоча ісці на пагадненне. «Думаю, было б разумна, калі б ён пайшоў на здзелку два гады таму. Тады ён апынуўся б у значна больш выгадным становішчы», — лічыць прэзідэнт ЗША.
Таксама ў амерыканскага лідара журналісты пацікавіліся, ці плануе ён адправіць у Маскву на перагаворы па Украіне сваіх прадстаўнікоў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера. «Я думаю, што Расія хацела б заключыць здзелку, і мы ўжо некалькі разоў абмяркоўвалі гэта пытанне», — сказаў Дональд Трамп.