Top.Mail.Ru
235

«Трамп выдатна сыграў сваю ролю пасрэдніка». Лукашэнка ацаніў вынікі перагавораў на Алясцы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдатна адыграў сваю ролю - ролю пасрэдніка ў перагаворах двух канфліктуючых бакоў — на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на Алясцы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 22 жніўня, перадае БелТА.



Кіраўнік дзяржавы лічыць абсалютна няслушным пункт гледжання, што Трамп нібыта прайграў на выніках перагавораў. Ён лічыць, што канкрэтных дамоўленасцяў там не магло быць, паколькі сустракаліся не бакі канфлікту, а толькі адзін з бакоў. А прэзідэнт ЗША выступаў у якасці пасрэдніка, каб даведацца пазіцыю Расіі. І Дональд Трамп з гэтай роляй выдатна справіўся. «Чаго папракаць Трампа, што ён не прывёз канкрэтных вынікаў?» - рытарычна спытаў Аляксандр Лукашэнка. Пра канкрэтыку мог казаць Уладзімір Пуцін, але не палічыў неабходным гэта рабіць, выступіў дыпламатычна. 


«Але Трамп мяне здзівіў, — сказаў Прэзідэнт Беларусі з нагоды публічных заяў Трампа па выніках перагавораў, якія былі даволі дыпламатычнымі. — Ён класна сыграў сваю ролю насуперак усім чаканням».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю