Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў першым лаўрэатам прэміі міру Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). Яна была ўручаная яму падчас лёсавання чэмпіянату свету па футболе 2026 года, якая праходзіць у Вашынгтоне, паведамляе The Guardian.
Па словах Трампа, для яго вялікі гонар быць удастоеным гэтай прэміі. «Я б хацеў усім падзякаваць. Свет стаў больш бяспечным», — адзначыў амерыканскі лідар.
Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна абвясціў аб стварэнні прэміі міру ФІФА 5 лістапада, дадаўшы, што яна будзе ўручацца кожны год «асобам, якія дапамагаюць аб’яднаць людзей у свеце».
Знак прэміі ўяўляе сабой даволі масіўны кубак у выглядзе чатырох кісцей рук у натуральную велічыню, якія кончыкамі пальцаў трымаюць зямны шар. Раней не паведамлялася, як ён будзе выглядаць.