Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго апошняя размова з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным можа прывесці да ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Пра гэта перадае «РИА Новости».
«Гэта размова была такой прадукцыйнай, што мы скончым (канфлікт ва Украіне. — Заўв. БелТА)... Мы хочам міру», — сказаў Трамп у Белым доме.
Паводле інфармацыі ТАСС, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што патэнцыяльнага перарастання канфлікту ва Украіне ў трэцюю сусветную вайну ўдалося пазбегнуць. Такую пазіцыю ён выклаў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме.
«На мой погляд, гэта магло прывесці да трэцяй сусветнай вайны. Гэтага не адбудзецца, але магло здарыцца», — заявіў амерыканскі лідар.
У чацвер, 16 кастрычніка, адбылася восьмая і самая працяглая тэлефонная размова Трампа і Пуціна з пачатку другога тэрміну амерыканскага прэзідэнта.