«Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў прэзідэнцкі мемарандум, што прадпісвае выхад Злучаных Штатаў з 66 міжнародных арганізацый, якія больш не адпавядаюць амерыканскім інтарэсам», — гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, мемарандум загадвае ўсім выканаўчым дэпартаментам і агенцтвам ЗША спыніць удзел і фінансаванне 35 арганізацый, якія не ўваходзяць у сістэму ААН, а таксама 31 структуры ААН.