Top.Mail.Ru
112

Трамп падпісаў законапраект, які спыніў шатдаўн у ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў законапраект аб фінансаванні ўрада ЗША, паклаўшы канец другому за яго цяперашні прэзідэнцкі тэрмін шатдаўну. Пра гэта паведамляе БелТА.


Трамп 3 студзеня падпісаў пакет законапраектаў аб фінансаванні федэральнага ўрада, завяршыўшы такім чынам частковае прыпыненне яго работы, якое доўжылася амаль чатыры дні.

Раней гэты пакет законапраектаў услед за Сенатам адобрыла Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У яго падтрымку прагаласавалі 217 кангрэсменаў, супраць — 214. 

Большасць ведамстваў атрымалі фінансаванне да канца 2026 фінансавага года, які завяршаецца 30 верасня. Выключэннем стала Міністэрства ўнутранай бяспекі (МУБ). Для яго фінансаванне выдзелена толькі да 13 лютага. Да гэтага тэрміну Кангрэс плануе ўзгадніць папраўкі ў бюджэт уваходнай у яго структуру Службы іміграцыйнага і мытнага кантролю (ICE).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю