Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні пошлін у дачыненні да Еўрасаюза, а таксама больш чым 60 краін ад 15% да 41%. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Як паведамляецца, пошліны ўступяць у сілу з 7 жніўня. Найбольш высокія пошліны будуць уведзены для такіх краін, як Сірыя (41%), Лаос (40%), М’янма (40%), Швейцарыя (39%), Ірак (35%) і Сербія (35%). У спісе таксама асобна пазначаны Фалклендскія астравы — у дачыненні да іх пошліны будуць складаць 10%, пошліны ў 20% прызначаныя для Тайваня.
Як адзначаецца ва ўказе, у дачыненні да краін, якія адсутнічаюць у пераліку, будзе дзейнічаць «базавая пошліна» памерам у 10%.
Разам з гэтым асобным указам Трамп павысіў пошліны ў дачыненні да Канады з 25% да 35%, якія былі ўведзеныя за недастатковыя меры па барацьбе з кантрабандай фентанілу ў ЗША.