Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены за межы краіны. Пра гэта кіраўнік Белага дома напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social, паведамляе БелТА.
Паводле інфармацыі CBS, аперацыю па захопе Мадура і яго жонкі правялі байцы Delta Foce — элітнага спецпадраздзялення ВС ЗША.
3 студзеня Трамп мае намер даць спецыяльную прэс-канферэнцыю аб аперацыі ў Венесуэле, чакаецца, што яна пройдзе ў 19:00 па мінскім часе.