Top.Mail.Ru
275

Трамп анансаваў новыя пошліны для многіх краін з 1 жніўня

Вашынгтон пачынае апавяшчаць дзяржавы аб увядзенні з 1 жніўня пошлін 10-70 %. Пра гэта абвясціў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе РИА Новости.



Па словах амерыканскага лідэра, да 9 ліпеня «лісты шчасця» аб пошлінах атрымаюць усе краіны, у дачыненні да якіх Вашынгтон плануе выкарыстоўваць падобны эканамічны інструмент. Стаўка для той ці іншай дзяржавы будзе ў межах 10-70%. Як адзначыў палітык, у выніковым дакуменце растлумачана, што краінам трэба будзе плаціць, і гэта вялікія сумы для Штатаў, але Вашынгтон мае намер дзейнічаць разумна, нічога не ўскладняючы.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ЗША ў Мінфіне гандлёвым партнёрам далі зразумець: калі перагаворы зацягнуцца, то тарыфы на імпарт могуць вярнуцца да параметраў паводле стану на 2 красавіка. Тады Д. Трамп увёў маштабныя гандлёвыя пошліны, у тым ліку базавы тарыф 10 %. Праз тыдзень было прыпынена дзеянне павышаных ставак, але не мінімальнага тарыфу. Затым Вашынгтон пачаў гандлёвыя перагаворы з іншымі краінамі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю