Top.Mail.Ru
266

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце, але мае намер правесці яе ў будучыні

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў сустрэчу з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца ў Будапешце, але мае намер правесці яе ў будучыні. Пра гэта ён заявіў журналістам пасля сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ ў Вашынгтоне, паведамляе БелТА.



Трамп патлумачыў, што адмяніў сустрэчу, паколькі ўсумніўся ў яе эфектыўнасці. «Мне падалося, што мы не даможамся таго, што трэба. Таму я адмяніў яе. Але мы правядзем яе ў будучыні», — сказаў ён. 

Амерыканская адміністрацыя гатовая да сустрэч з расійскімі службовымі асобамі, калі такія кантакты будуць спрыяць урэгуляванню канфлікту ва Украіне, адзначыў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. «Мы па-ранейшаму хочам сустрэцца з расійскім бокам. У мяне была добрая тэлефонная размова з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. І мы працягнем працу на аснове гэтага», — адзначыў дзяржсакратар. «Мы заўсёды будзем зацікаўленыя ў кантактах, калі ёсць магчымасць дамагчыся міру», — падкрэсліў Рубіа, маючы на ўвазе ўрэгуляванне ва Украіне.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю