Сёння каля 15 гадзін у Светлагорскім раёне на 18 км аўтадарогі Н-5011 «Светлагорск — Сасновы бор — Палессе» адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы кіроўца Mazda не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком МАЗ.
У выніку аварыі загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля і двое яго пасажыраў — 11-гадовая дзяўчынка і 78-гадовая жанчына. З траўмамі дастаўленыя ў бальніцу 8-гадовы хлопчык і 51-гадовая жанчына.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ГУ ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.
Ягор ЧУРЫК