Top.Mail.Ru

Традыцыйныя вадохрышчанскія маразы адмяняюцца

Сёлета традыцыйныя вадохрышчанскія маразы адмяняюцца. Хоць і разгар зімы, але адзначаецца цёплае надвор’е. Сярэднясутачная тэмпература паветра на 1–5 °С перавышае кліматычную норму, а ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Снежнае покрыва паступова і паўсюдна знікае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Пры паступленні цёплага і вільготнага паветра месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі, папярэдзілі ў Белгідрамеце.


У пятніцу чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Тэмпература паветра на працягу сутак ад нуля да плюс 4 °С.

А на выхадныя ноччу злёгку прымарозіць, а днём пацяплее. Такім чынам, 18 і 19 студзеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання, якія паступаюць па перыферыі шырокага антыцыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Польшчы на Карпаты. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман; ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3 °С, а максімальная днём складзе плюс 1–7 °С.

Аналагічная тэмпература будзе і ў панядзелак, і ў аўторак. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага тыдня сітуацыя зменіцца. Да серады з Заходняй Еўропы на тэрыторыю нашай краіны зрушыцца франтальны раздзел, які прынясе не толькі ападкі, але і больш халаднаватую паветраную масу. Тэмпературны фон пачне паніжацца, а ападкі будуць адзначацца ў выглядзе дажджу з мокрым снегам.

У сераду ноччу і раніцай чакаюцца месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 °С да плюс 2 °С, удзень — ад мінус 1 °С да плюс 4 °С.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю