Top.Mail.Ru

Традыцыя дарыць дабро: навагоднiя дабрачынныя акцыi Тураўскага малочнага камбiната

Да Новага года засталося ўсяго некалькi тыдняў, i ў гэты час многiм хочацца падзялiцца цяплом i клопатам з тымi, каму асаблiва патрэбна падтрымка.

Каб нагадаць усiм пра важнасць добрых спраў i зрабiць гэты святочны сезон па-сапраўднаму асаблiвым, Тураўскi малочны камбiнат правёў адразу некалькi дабрачынных акцый.

Пад кiраўнiцтвам дырэктара Вольгi ЛУЦКО, дэпутата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, для супрацоўнiкаў прадпрыемства гэта ўжо стала шматгадовай снежаньскай традыцыяй — аб’ядноўвацца дзеля добрых спраў i ствараць свята для тых, каму складана гэта зрабiць самастойна.

«Для нас дабрачыннасць — гэта не разавая акцыя, а частка карпаратыўнай культуры. Мы самi арганiзуем дапамогу i з радасцю падключаемся да маштабных рэспублiканскiх праектаў. Важна не толькi дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, але i паказаць моладзi на справе, што такое сацыяльная адказнасць. I кожны такi праект дорыць натхненне i нам самiм», — падзялiлася Вольга Луцко.

Пад добраахвотнай апекай Тураўскага малочнага камбiната знаходзяцца аддзяленне сястрынскага догляду Тураўскай гарадской бальнiцы, дзiцячы дом сямейнага тыпу сям’i Каласько, прыёмная сям’я Святланы Гарбар ў Жыткавiчах, якiм на пастаяннай аснове аказваецца дапамога. Сёлета прадпрыемства ўжо далучылася да рэспублiканскага дабрачыннага руху «Ад усёй душы» i «Нашы дзецi»: абвешчаны дабрачынны збор, каб супрацоўнiкi прадпрыемства змаглi напрамую зрабiць унёсак у добрую справу, а напярэдаднi Калядаў яны асабiста паедуць вiншаваць сваiх падапечных. 

Спецыяльна да дабрачыннага канцэрта «Дабро Дару», якi прайшоў 3 снежня ў Жыткавiчах, работнiкi Тураўскага малочнага камбiната сабралi сродкi для рэабiлiтацыi людзей з iнвалiднасцю i паляпшэння ўмоў у аддзяленнi тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Пра iх патрэбы яны ведаюць не па чутках, а на пастаяннай аснове дапамагаюць дзiцячым дамам i бальнiцам рэгiёна. 

Камбiнат павiншаваў i аддзяленне Беларускай асацыяцыi дапамогi дзецям-iнвалiдам i маладым iнвалiдам у Жыткавiчах. Яго падапечныя — 28 асаблiвых дзяцей i маладых людзей, за ўсмешкамi якiх стаiць штодзённы нябачны для многiх подзвiг iх мам. Каб кожная з сем’яў магла сагрэцца дабром i набрацца сiл, камбiнат падрыхтаваў для iх смачныя падарункi ад брэнда Bonfesto.

У Гомелi Тураўскi малочны камбiнат дапамог пранiкнуцца навагодняй атмасферай падапечным грамадскага аб’яднання «Дзiцячы дыябет», што на працягу 40 гадоў падтрымлiвае сем’i, якiя выхоўваюць дзяцей з iнсулiназалежным цукровым дыябетам. Яны таксама змаглi парадавацца смачным падарункам ад Bonfesto i адчуць святочны настрой.

Не засталося па-за ўвагай i Гомельскае абласное дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Надзея дзецям у бядзе». Год за годам яно iмкнецца прыцягнуць увагу грамадскасцi да праблем дзяцей, якiя пакутуюць ад анкалагiчных, гематалагiчных i iншых захворванняў, да няпоўных сем’яў, iнвалiдаў i асоб, якiя пацярпелi ў вынiку аварыi на ЧАЭС, малазабяспечаных грамадзян.

Тураўскi малочны камбiнат таксама павiншаваў з надыходзячымi святамi Бабiцкую спецыяльную школу-iнтэрнат i парадаваў яе выхаванцаў смачнымi падарункамi ад Bonfesto. Дырэктар Рыгор Паповiч i навучэнцы школы цёпла сустрэлi гасцей, бо даўно з iмi знаёмы i ведаюць, што заўсёды могуць разлiчваць на падтрымку.

Радаваць тых, хто побач, i дапамагаць iм лёгка — толькi разам мы робiм наш свет дабрэй!

Тураўскi малочны камбiнат — прадпрыемства з больш чым 10-гадовай экспертызай, якое па праву ўваходзiць у дзясятку найбуйнейшых малакаперапрацоўчых вытворцаў Беларусi i спецыялiзуецца на вытворчасцi мяккiх i паўцвёрдых сыроў: мацарэла, мацарэла пiца, рыкота, маскарпоне, крэмчыз, скаморца, правалета. 
Магутнасцi камбiната ўражваюць: перапрацоўка да 750 тон сыравiны ў суткi i штогадовы выпуск каля 41 000 тон гатовай прадукцыi. За гэтымi лiчбамi — больш за 700 квалiфiкаваных спецыялiстаў i перадавыя тэхналогii, першапачаткова распрацаваныя сумесна з iтальянскiмi кампанiямi — праекцiроўшчыкамi тэхналагiчных лiнiй. На прадпрыемстве функцыянуюць сiстэма менеджменту якасцi (адпавядае мiжнародным патрабаванням ISO 9001:2015) i сiстэма менеджменту бяспекi харчовай прадукцыi (адпавядае мiжнародным патрабаванням схемы FSSC 22000), вытворчая лабараторыя, акрэдытаваная па ISO/IEC 17025, што гарантуе высокую якасць выпускаемай прадукцыi
УНП 490871155

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю