Пра гэта паведамілі ў Мінскай гарадской падатковай інспекцыі. Там нагадалі, што са снежня 2022 года праводзіцца работа па замене існуючага парку касавага абсталявання і праграмных кас (больш за 280 тысяч адзінак) да адпаведнасці новым патрабаванням. Новае абсталяванне неабходна для ўліку аперацый па рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.
Гэтыя работы павінны быць завершаны да 1 красавіка гэтага года. Па стане на 16 студзеня ў нашай краіне дапушчана да выкарыстання 21 мадэль касавых падсумоўваючых апаратаў і білетадрукаючых машын, якія могуць выкарыстоўвацца ў сферы паслуг, транспарту і гандлю, у тым ліку 10 мадэляў для рэалізацыі маркіраваных тавараў. Таксама дапушчана да выкарыстання 21 мадэль праграмных кас, 20 з якіх можна выкарыстоўваць пры рэалізацыі маркіраваных тавараў.
У Дзяржаўны рэестр мадэляў (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютарных сістэм на пастаяннай аснове ўключаюцца дапрацаваныя і новыя мадэлі (мадыфікацыі) касавага абсталявання. З актуальным пералікам касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах nalog.gov.by на ўкладцы: Галоўная/падатковы кантроль/кантроль за прыёмам сродкаў плацяжу і выкарыстаннем касавага і іншага абсталявання/пералік касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням.
- Цяпер падатковая інспекцыя папярэджвае, што калі ўжо сёння юрыдычныя асобы не пачнуць замену касавага абсталявання, тады заўтра яны могуць сутыкнуцца з шэрагам праблем, уключаючы чэргі і працяглыя чаканні цэнтраў тэхнічнага абслугоўвання, аператараў праграмных кас. А гэта не дазволяць да запланаваных тэрмінаў ўсім абнавіць касавае абсталяванне.
З 1 ліпеня 2025 года за выкарыстанне касавага абсталявання, якое не адпавядае новым патрабаванням, да суб’ектаў гаспадарання будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання. Таму што тэрміны пераходу на новае касавае абсталяванне канчаткова вызначаны і пераносіцца не будуць.