Top.Mail.Ru

Тэрміны паступлення ў ССНУ Беларусі зменены

Міністэрства адукацыі Беларусі змяніла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Паводле афіцыйнай пастановы, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у 2025 годзе яна пачнецца крыху раней.


Так, дакументы ў ССНУ па ўсёй рэспубліцы будуць прымаць у наступныя тэрміны: на дзённую форму навучання за кошт бюджэту для абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй — з 18 ліпеня па 1 жніўня; на дзённую форму навучання на платнай аснове для абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй — з 18 ліпеня па 12 жніўня; на дзённую форму навучання на платнай аснове для абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, якія паступаюць на спецыяльнасці, дзе трэба здаваць уступны іспыт; на вочную (дзённую, вячэрнюю) форму навучання, дыстанцыйную або завочную за кошт бюджэту для абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй, а таксама прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй, — з 18 ліпеня па 6 жніўня; на вочную (дзённую, вячэрнюю) форму навучання, дыстанцыйную або завочную форму на платнай аснове для абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй, а таксама прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй — з 18 ліпеня па 14 жніўня; на вочную (дзённую, вячэрнюю) форму навучання, дыстанцыйную або завочную на платнай аснове для абітурыентаў з агульнай сярэдняй адукацыяй, прафесійна — тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй, якія паступаюць на спецыяльнасці, дзе прадугледжана ўступнае выпрабаванне, — з 18 ліпеня па 6 жніўня.

Акрамя гэтага, Міністэрства адукацыі змяніла тэрміны правядзення ўступных экзаменаў: для тых, хто паступае на дзённую форму навучання на аснове агульнай базавай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту выпрабаванні пройдуць крыху раней — з 2 па 7 жніўня. Што тычыцца абітурыентаў, якія плануюць паступаць на платнае, — з 7 па 10 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю