Top.Mail.Ru

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі выраслі амаль да 15 мільярдаў рублёў

У прыватнасці, тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лістапада перавысілі 14,2 мільярда рублёў, за кастрычнік яны выраслі на 424,4 мільёна рублёў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.


— Прытоку грашовых сродкаў у банкаўскую сістэму і падтрыманню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы спрыяў узровень працэнтных ставак на дэпазітным і крэдытным рынках, — адзначылі ў Нацбанку.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях склала 12,7 % гадавых, у тым ліку на тэрмін звыш года — 14,8 % гадавых.

— Прывабны ўзровень працэнтных ставак па доўгатэрміновых укладах спрыяў захаванню банкамі рэсурснай базы, а таксама дазваляў ім задавальняць патрэбы эканомікі ў крэдытных рэсурсах, — звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) для юрыдычных асоб склала 11,8 % гадавых, для фізічных асоб — 11,45 % гадавых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю