Top.Mail.Ru
152

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі дасягнулі Br14,7 млрд

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 снежня дасягнулі Br14,7 млрд, за лістапад яны выраслі на Br436,7 млн, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацбанка.



Прывабнасць зберажэнняў у беларускіх рублях падтрымлівалі працэнтныя стаўкі, якія склаліся. У лістападзе сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях склала 12,8 % гадавых.

Найбольш высокі ўзровень ставак па-ранейшаму захоўваўся па доўгатэрміновых укладах у беларускіх рублях. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых банкаўскіх укладах фізічных асоб на тэрмін звыш года ў лістападзе склала 14,8 % гадавых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю