Top.Mail.Ru

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі дасягнулі Br14,2 млрд

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лістапада перавысілі Br14,2 млрд, за кастрычнік яны выраслі на Br424,4 млн. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.



«Прытоку грашовых сродкаў у банкаўскую сістэму і падтрыманню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы спрыяў ўзровень працэнтных ставак, які склаўся на дэпазітным і крэдытным рынках», — адзначылі ў Нацбанку.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях склала 12,7% гадавых, у тым ліку на тэрмін звыш года — 14,8% гадавых.

«Прывабны ўзровень працэнтных ставак па доўгатэрміновых укладах спрыяў захаванню банкамі рэсурснай базы, а таксама дазваляў ім задавальняць патрэбнасці эканомікі ў крэдытных рэсурсах», — звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) для юрыдычных асоб склала 11,8% гадавых, для фізічных асоб — 11,45% гадавых.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю