Top.Mail.Ru

Тэмпературны фон вяртаецца ў кліматычнае рэчышча

Заручыўшыся падтрымкай цёплых і вільготных паветраных мас, май на гэтым тыдні падарыў нам цэлы букет сапраўдных летніх з’яў у выглядзе моцнай спякоты, навальніц, ліўняў, граду і шквалу. 


Аднак пачалі паступаць больш свежыя паветраныя масы з Балтыйскага мора, тэмпературны фон стаў паніжацца і вяртацца ў кліматычнае рэчышча. У выніку дзённыя максімумы на наступным тыдні будуць вагацца ад плюс 13 да 25 °С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6–13 °С градусаў цяпла, днём будзе 18–24 °С вышэй за нуль.

У аўторак ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу — 6–13 °С цяпла, днём будзе 15–22 °С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 25 °С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 5–12 °С цяпла, днём будзе 13–19 °С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 22 °С.

Віктар ЛЮБІМАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю