Top.Mail.Ru
154

Тэматычная выстава ў гонар Года беларускай жанчыны запрацавала ў Магілёве

Выстава-экспазіцыя «Жанчыны могуць усё!», прысвечаная партрэту беларускай жанчыны ў кантэксце эпохі, адкрылася ў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса ў Магілёве. Пра гэта БелТА расказала вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Юлія Капітонава.


«Гэта аповед пра жанчын, чые лёсы неаддзельныя ад лёсу нашай зямлі. Аб мужных княгінях і мудрых асветніцах, аб непахісных абаронцах Айчыны і геніяльных творцах, аб працаўніцах, чые рукі кормяць і ствараюць, — адзначыла вядучы бібліятэкар. — Гэтая выстава — гімн жаночай сіле, якая не ламаецца пад цяжарам абставін. Сіле, што спалучае ў сабе пяшчоту маці і стойкасць воіна, мудрасць пакаленняў і дзёрзкасць першаадкрывальніцы».

Выстава складаецца з трох раздзелаў. У раздзеле «Партрэт жанчыны ў кантэксце эпохі» сабрана літаратура аб гістарычных асобах, якія паўплывалі на станаўленне сучаснай Беларусі, — Рагнеда Рагвалодаўна і яе дачка Прадслава, Ефрасіння Полацкая, Францышка Уршуля Радзівіл.

Раздзел «Жаночы твар вайны» змяшчае кнігі і часопісы, прысвечаныя беларускам, чые лёсы звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Ад усім вядомых Тані Карпінскай і Веры Харужай, да лёсаў не менш гераічных, але менш вядомых шырокаму колу Зінаіды Тусналобавай і Клары Дзявятчонак.

Раздзел «Выдатных жанчын імёны» адлюстроўвае гісторыі нашых сучасніц, бясконца адданых сваёй краіне і сваёй справе. Далей у раздзеле прадстаўлена падборка інтэрв’ю з часопісаў «Алеся», якая пастаянна абнаўляецца.

Выставу ўпрыгожваюць ай-стоперы «Пазнай нашых жанчын». «Гэта карткі з дадатковай цікавай інфармацыяй аб вядомых беларусках», — патлумачыла Юлія Капітонава.

Яркі акцэнт выставы — інтэрв’ю са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Таксама тут можна знайсці інтэрв’ю аўтара лагатыпа да Года беларускай жанчыны, кіраўніка маладзёжнага крыла Ваўкавыскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, фатографа Яўгеніі Пагранічнай.

Выстава працягнецца ўвесь 2026 год. Кожны месяц будуць дадавацца новыя матэрыялы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю