Top.Mail.Ru
198

Тэлефонныя аферысты выманілі ў двух пенсіянерак з Мінска Br51 тыс.

Тэлефонныя аферысты выманілі ў двух пенсіянерак з Мінска Br51 тыс., паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



На хатні тэлефон 65-гадовай жыхарцы сталіцы патэлефанавалі ілжсупрацоўнікі «Белтэлекама» і на падставе падаўжэння дамовы на іх паслугі выманілі пашпартныя звесткі. Пазней з мінчанкай звязваліся нібыта супрацоўнікі Следчага камітэта і Нацыянальнага банка і паведамілі, што ад імя жанчыны здзяйсняюцца незаконныя фінансавыя аперацыі.

Каб не стаць фігуранткай крымінальнай справы, пенсіянерцы парэкамендавалі задэклараваць грошы, якія захоўваюцца дома. Для гэтага іх трэба было перадаць «пазаштатнаму банкаўскаму работніку». Жанчына паверыла і аддала Br45 тыс. у эквіваленце. Яе грошы забрала 75-гадовая мінчанка.

Праваахоўнікі высветлілі, што апошняя сама стала ахвярай махляроў па той жа схеме. Жанчына спачатку перадала аферыстам свае Br6 тыс., а потым пагадзілася стаць іх кур’ерам і «дапамагчы» іншым пенсіянерам. Усе наяўныя яна аддала невядомаму.

Распачата крымінальная справа за махлярства.

У міліцыі нагадалі, што праваахоўнікі і супрацоўнікі банка не тэлефануюць па працоўных пытаннях у месенджарах, не просяць аказаць садзейнічанне ў злове зламыснікаў, падоўжыць дамову на аказанне паслуг або ўзяць крэдыт. Калі вам паступіў падобны званок — спыніце размову і паведаміце ў міліцыю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю