Фестываль «Тэатральная вясна» завершыцца ў Доме Масквы 30 красавіка, паведамляюць «Минск-Новости».
Гледачы ўбачаць «Дэтэктыў з густам кавы» рэжысёра-пастаноўшчыка Дар’і Пановай з рэпертуару маладога народнага тэатра «Тэатрыум» з Мінска. Спектакль пастаўлены па матывах п’есы Агаты Крысці «Чорная кава». У ім занятыя непрафесійныя акцёры, але якія маюць немалы вопыт. У рэпертуары тэатра чатыры драматычныя спектаклі.
У выставачнай зале ў Доме Масквы прадстаўлена планшэтная выстава «Гісторыя тэатральнай афішы». У экспазіцыі — афішы спектакляў знакамітых тэатраў Масквы і Санкт-Пецярбурга з дарэвалюцыйных часоў і да нашых дзён.