Top.Mail.Ru
181

Тайланд адмяніў паўвекавую забарону на дзённы продаж алкаголю

Пасля больш чым пяцідзесяцігадовага перапынку Тайланд адмяніў дзённую забарону на продаж алкаголю. Новыя правілы ўступілі ў сілу і дазваляюць набываць спіртное з 14:00 да 17:00, паведаміла ТАСС. 


Гэта эксперыментальная мера, уведзеная на шэсць месяцаў, пасля чаго ўлады ацэняць яе эканамічны і сацыяльны ўплыў. Забарона на продаж з паўночы да 11:00 застаецца.

Для бараў і рэстаранаў ёсць паслабленні: наведвальнікі могуць ужываць алкаголь да 01:00. Выключэнні таксама дзейнічаюць для міжнародных аэрапортаў, ліцэнзаваных забаўляльных устаноў і некаторых атэляў.

Рашэнне, якое пераглядае правілы 1972 года, накіравана на стымуляванне эканомікі і ўзмацненне турыстычнай прывабнасці Тайланда.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю