Top.Mail.Ru
85

Таварныя біржы Беларусі, Казахстана, Расіі і Узбекістана падпісалі пагадненне аб прызнанні і распаўсюджанні індыкатараў

Цырымонія прайшла днямі ў Маскве на палях X Міжнароднага форуму «Біржавы таварны рынак».


Да пагаднення далучыліся Беларуская ўніверсальная таварная біржа, таварная біржа «Еўразійская гандлёвая сістэма», Пецярбургская біржа і Узбекская рэспубліканская таварна-сыравінная біржа, паведамілі на БУТБ.

Дакументам вызначаецца механізм узаемнага прызнання нацыянальных індыкатараў, крытэрыі для індыкатараў і методыкі іх разліку, парадак узаемадзеяння бірж-удзельніц па распаўсюджванні індыкатараў.

— Падпісаны сёння дакумент сімвалізуе пераход на новы этап у развіцці біржавога таварнага рынку на прасторы ЕАЭС+. Разам з калегамі мы выканалі маштабную працу па гарманізацыі падыходаў і методык, якія ўжываюцца на нацыянальным узроўні, заклаўшы трывалы падмурак для стварэння і функцыянавання міжнароднай сістэмы біржавых індыкатараў, — адзначыў старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю