Як беларускім вытворцам зрабіць свой тавар вядомым, расказала журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, паведамляе БелТА.
Яна падкрэсліла, што беларускі тавар добра прадаецца, і гэта самае галоўнае. «Ён прадаецца не толькі ўнутры краіны, але таксама яго ўжо ведаюць далёка за граніцай, не толькі ў сумежных дзяржавах. Сёння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на сваёй пляцоўцы ў чарговы раз вырашыла сустрэцца з гандлёвай галіной і вытворцамі на семінары „Беларускае - якаснае“. У першую чаргу прысвяціўшы яго Дзяржаўнаму знаку якасці», — сказала Святлана Караткевіч.
Беларускія гандлёвыя арганізацыі вельмі актыўна працуюць з айчынным таварам. «У большай ступені рэалізуюцца прадукты харчавання, але і нехарчовая група стаіць на паліцах, прыцягвае пакупнікоў. Адпаведна, работа ў гэтым кірунку ніколі не спыняецца, таму што ёсць пэўныя трэнды, тыя ці іншыя брэнды, якія ўжо сябе зарэкамендавалі на нашым рынку. Вытворцы вельмі сур’ёзна падыходзяць да стварэння тавараў, выпускаюць навінкі. Яны не стаяць на месцы», — звярнула ўвагу намеснік міністра.
Святлана Караткевіч дала вытворцам рэкамендацыі: «З боку МАРГ хочам прапанаваць вытворцам навучыцца пазіцыянаваць тавар так, каб ён прадаваў сябе сам. Яго можна паставіць на паліцу, але ён павінен стаць вядомым. І да таго часу, пакуль не будзе накіраваны фокус увагі непасрэдна вытворцы на гэты кірунак, могуць быць нюансы, таму што сёння вельмі шырокі спектр тавараў у любой лінейцы. Ён прапануецца вялікай колькасцю вытворцаў. Каб тавар стаў вядомым, палюбіўся спажыўцу, абавязкова павінны быць маркетынгавыя мерапрыемствы, рэклама і цеснае супрацоўніцтва непасрэдна з гандлёвай галіной».
Для прасоўвання айчынных тавараў рэалізуецца праект Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю «Кожная пятніца — роднае, сваё». «Семінар „Беларускае - якаснае“ — адно са знакавых мерапрыемстваў, якія ў рамках акцыі арганізаваны для таго, каб зрабіць папулярнай нашу прадукцыю, хоць яна і так папулярная, але трэба ўсё роўна акцэнтаваць увагу спажыўцоў на тым, што ў нас годныя прадпрыемствы. Ён праходзіць і для пошуку дадатковых крыніц натхнення. Сёння вырашылі сабрацца такой шырокай групай вытворцаў і гандлёвых кампаній для прапрацоўкі гэтых пытанняў яшчэ больш дэталёва. І калі нейкія пытанні ўзнікнуць пры ўзаемадзеянні — іх вырашыць», — заключыла Святлана Караткевіч