Top.Mail.Ru
60

Татарстан увайшоў у топ-5 рэгіёнаў Расіі па закупках сухога малака на БУТБ

Як паведамілі на Беларускай універсальнай таварнай біржы па выніках двух месяцаў бягучага года, Татарстан заняў 4-е месца па імпарце сухога малака сярод усіх рэгіёнаў Расіі, прадстаўленых на біржы. Сума біржавых здзелак дасягнула 2,2 мільёна долараў.  



Дарэчы, у пяцёрцы найбуйнейшых расійскіх пакупнікоў беларускага сухога малака таксама Ленінградская, Маскоўская, Смаленская і Амурская вобласці. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Яраслаў Кавальчук на вэбінары, арганізаваным Міністэрствам прамысловасці і гандлю Татарстана сумесна з Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў нашай краіне.

У БУТБ адзначылі, што ў Беларусі і Татарстана вялікія перспектывы для паглыблення супрацоўніцтва ў біржавой сферы. З аднаго боку, гэта нарошчванне абароту па «традыцыйных» таварах (сухое малако, сметанковае масла, мясапрадукты), з другога — увядзенне новых эканамічна выгадных пазіцый (кармавыя дабаўкі, насенне і шрот алейных, прадукцыя хіміі і нафтахіміі, прамтавары).

Дарэчы, на БУТБ зараз акрэдытаваныя 60 рэзідэнтаў Татарстана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю