Top.Mail.Ru
96

Тарыфы на ЖКП запланавана павысяцца з 1 сакавіка

Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская пракаменціравала рашэнне Прэзідэнта аб пераносе павышэння тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 1 студзеня на 1 сакавіка бягучага года

Наталля Васілеўская падкрэсліла, што запланаваная і ўжо традыцыйная двухэтапнасць павышэння тарыфаў на паслугі ЖКП захаваецца — з 1 сакавіка павысяцца тыя тарыфы, якія планавалася павышаць з 1 студзеня. Іншыя ж, як і планавалася раней, павысяцца толькі з 1 чэрвеня. «Мы бачым, што кліматычныя ўмовы крыху змяніліся. І гэта прывяло да таго, што цеплавая энергія адназначна выкарыстоўвалася ў большай колькасці. Таму, каб знівеліраваць рост аб’ёмаў і павышэнне тарыфаў, было прынята такое адназначна правільнае рашэнне, — адзначыла Наталля Васілеўская. — Аплата камунальных паслуг, канешне, вырасце, але будзе звязана толькі з аб’ёмамі спажывання і ўжо ніяк не будзе звязана з ростам тарыфаў».

Павелічэнне аплаты за кошт тарыфаў беларусы адчуюць толькі ў жыроўках за красавік.

Аміна НАЗАРАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю