Top.Mail.Ru
245

Тарыфы на праезд па платных дарогах вырастуць у Беларусі з 1 верасня

Тарыфы на праезд па платных дарогах вырастуць у Беларусі з 1 верасня. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 19 жніўня 2025 года № 65, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, якія маюць дзве восі, тарыф складзе 0,117 еўра/км, для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, якія маюць тры восі, — 0,146 еўра/км, для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т, якія маюць чатыры восі і больш, — 0,176 еўра/км.

Разам з тарыфамі на аплату праезду за кіламетраж змяняецца і кошт электронных віньетак. Віньеткі тэрмінам дзеяння на 15 дзён захоўваюць кошт 20 еўра. Аднак на 30 дзён падаражэла да 32 еўра, на каляндарны год — да 110 еўра. Пры гэтым уладальнікі транспартных сродкаў, якія набылі віньетку да 20 верасня 2024 года, могуць працягваць карыстацца ёю да заканчэння тэрміну дзеяння без якіх-небудзь дадатковых плацяжоў.

Пастановай таксама ўстанаўліваюцца новыя памеры платы па разавым тарыфе, што ўносіцца, каб пазбегнуць фарміравання парушэння ў выпадку няплаты або няпоўнай аплаты праезду па платных дарогах. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т плата па разавым тарыфе вырасце да 37 і 18,5 еўра адпаведна, для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т у выпадку няплаты захаваецца на ўзроўні 14 еўра.

Пад каляндарным годам маецца на ўвазе перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю