Top.Mail.Ru

«Такія сустрэчы займальныя». Навучэнцы Кобрынскага політэхнічнага каледжа далучыліся да акцыі «Беларусь адзіная»

Навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа прынялі ўдзел у рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная», перадае БелТА.


На сустрэчу сабраліся больш за 80 навучэнцаў першага і другога курсаў. З юнакамі і дзяўчатамі пагутарылі лектар беларускага таварыства «Веды» Павел Гардзяюк і другая віцэ-міс конкурсу «Міс Беларусь — 2025» Таццяна Марчук.

«Гісторыя не заўсёды бывае справядлівай. Гісторыя Беларусі — яркае таму пацвярджэнне. Гісторыя бывае цвёрдай, жорсткай. Так абыходзіцца яна можа незалежна ад таго, хто вінаваты. Сёння мы з вамі жывем у сваёй краіне. Так здарылася дзякуючы таму, што падтрымка і ўзаемадапамога беларусаў заўсёды былі тым, што нас ратавала і дапамагала прайсці праз цёмныя часы», — акцэнтаваў увагу Павел Гардзяюк. 

Аб адным з ключавых эпізодаў гісторыі Беларусі сёння гаварылі проста і даступна, праз гісторыі канкрэтных людзей. Напрыклад, карані Паўла — у Брэсцкай вобласці. Яго бабуля жыла «пад Польшчай». «Усё бачыла на свае вочы, распавядала аб сваім дзяцінстве. Яна нарадзілася пад Брэстам, у школу пайшла, калі тэрыторыя знаходзілася ў складзе Польшчы. Былі польскія настаўнікі, польская праграма. Яна бачыла і падзеі 1939 года, калі Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР, — расказаў малады чалавек. — Упэўнены ў сем’яў многіх з вас такія ж гісторыі». 

Будучы мастак-афарміцель Аліса Ракіцкая пераканана, што народ павінен ведаць гісторыю роднай краіны, культуру, захоўваць, паважаць і прытрымлівацца традыцый. «Мне было б вельмі цікава даведацца пабольш аб тым перыядзе, калі наш народ быў падзелены. Думаю, і ў маёй сям’і магла быць нейкая гісторыя, але, нажаль, прабабулю і прадзядулю не заспела. Многае адбывалася з нашым народам, таму такія мерапрыемствы цікавыя і пазнавальныя. Яны прымушаюць задумацца, павялічваюць цікавасць да гісторыі краіны, каб паглыбіцца ў тэму», — падзялілася дзяўчына.

Ілья Дудко атрымлівае прафесію тэхніка-будаўніка. Уз’яднанне Беларусі ён лічыць важнай вяхой у гісторыі краіны. «Вельмі важна, каб мы былі адзіныя, жылі ў вялікай беларускай сям’і. Лічу, што Дзень народнага адзінства — цудоўнае свята», — падкрэсліў юнак.

Паліна Аксянчук таксама вучыцца на другім курсе. Па словах дзяўчыны, ёй прыемна жыць у краіне, дзе людзі — добразычлівыя і адкрытыя, а народ — згуртаваны. «У нас няма раз’яднанасці, сварак па нейкіх пытаннях. Мне б не хацелася жыць у краіне, дзе людзі б увесь час кафліктавалі, высвятлялі адносіны. Такое мне не падабаецца. Я люблю прыязных людзей», — запэўніла яна.

Спікеры пагаварылі з маладымі людзьмі не толькі аб гісторыі, але аб жыцці ў сучаснай Беларусі, аб каштоўнасцях. Маргарыта Пакала адзначыла, што такія сустрэчы па прынцыпе «роўны — роўнаму» даволі займальныя. «Мы былі вельмі рады, што нас запрасілі на такое мерапрыемства, каб даведацца больш інфармацыі пра гісторыю Беларусі. Стромка правялі час, даведаліся шмат новага, пагутарылі з цікавымі людзьмі», — заўважыла другакурсніца.

Таксама акцыя «Беларусь адзіная» прайшла сёння ў Івацэвіцкім дзяржаўным аграрным каледжы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю