Top.Mail.Ru

Сёння ў краіне стартаваў Рэспубліканскі адукацыйны праект «Запусці сэрца»

Ён прысвечаны навучанню аказанню першай дапамогі дзесяцікласнікаў па ўсёй краіне. Праект міжведамасны і рэалізуецца па ініцыятыве Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта пры падтрымцы міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі. Школьнікаў навучаць аказанню першай дапамогі, прычым навыкі яны адпрацуюць на трэнажорах і абсталяванні. Мяркуецца задзейнічаць у навучанні не менш за 20 тысяч дзесяцікласнікаў з усіх рэгіёнаў.



Упершыню аналагічны праект правялі ў 2024 годзе. 

— Па традыцыі акцыя праводзіцца ў тым ліку ў Рэспубліканскім клінічным медцэнтры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, дзе размяшчаецца вялікі сімуляцыйны цэнтр. Таксама пляцоўкамі для правядзення сталі 16 медкаледжаў, 4 медуніверсітэты, Рэспубліканскі сімуляцыйны цэнтр, Астравецкая ЦРБ. Дзесяцікласнікі краіны будуць вучыцца да 15 мая кожную суботу ў дзве змены. Сёння на базе нашага цэнтра з раніцы пачалі навучанне навучэнцы сталічных гімназій № 4 і 20, у другую змену прыедуць хлопцы і дзяўчаты з Мачулішчаў і Міханавічаў, — расказаў намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, старшыня Беларускага таварыства сімуляцыйнага навучання ў медыцыне Юрый Слабадзін. 


Сёлета праект вырашана пашырыць: хлопцы і дзяўчаты будуць практыкавацца ў навыках не толькі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, але і аказання першай дапамогі пры траўмах, пераломах і крывацёках, то бок, у тым, з чым найбольш часта сутыкаюцца людзі ў звычайным жыцці. Заняткі будуць праходзіць у шосты школьны дзень і доўжыцца па паўтары гадзіны. Пераважная большасць часу будзе адведзена практыцы — для гэтага ў нас ёсць усе манекены, — пракаменціраваў Юрый Слабадзін. — Калі падключаныя да іх лямпачкі загараюцца зялёным святлом — гэта паказчык таго, што сардэчна-лёгачная рэанімацыя выконваецца правільна, ідзе дастаткова глыбокі ўдых. І ёсць верагоднасць, што пацярпелы застанецца жывы да прыезду хуткай дапамогі.

Школьнікі з цікавасцю рэагуюць на маніпуляцыі, якія іх просяць праводзіць і з задавальненнем займаюцца. З-за вялікай колькасці ахвотных прайсці навучанне сёлета групы будуць пашыраны. 


Завершыцца праект маштабным флэшмобам, дзе найлепшыя школьнікі праявяць сябе на вялікай пляцоўцы ў Мінску. Ад кожнага рэгіёна ў сталіцу прыедзе па 120 прадстаўнікоў. Спачатку кожная каманда запусціць сэрца сваёй вобласці, а разам — сэрца сваёй краіны. 

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю