Top.Mail.Ru

Сёлета за стварэнне аварыйнай сітуацыі, якая прадстаўляе пагрозу для пешаходаў, больш за 10 тысяч вадзіцеляў пазбаўлены права кіравання

У краіне складваецца няпростая сітуацыя з дарожным траўматызмам. У сувязі з гэтым інспектары ДАІ працягваюць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Арыенцір — на выяўленне і спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, прынцыповую ацэнку іх дзеянняў.



Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктара Ротчанкава, з пачатку года за стварэнне аварыйнай сітуацыі, якая прадстаўляе пагрозу для пешаходаў, незахаванне ўсталяванай хуткасці і правілаў абгону больш за 10 тысяч вадзіцеляў пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі. Да адказнасці прыцягнуты звыш пяці тысяч чалавек за нецвярозае кіраванне, 20 тысяч бяспраўнікаў.

У органах унутраных спраў дастаткова сіл і сродкаў для выяўлення і спынення правапарушэнняў. Акрамя ажыццяўлення кантролю з прымяненнем новых тэхналогій непасрэдна на дарогах, пастаянна адсочваецца інфармацыя на інтэрнет-рэсурсах, актыўна выкарыстоўваюцца магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю