На палетках ААТ «Азярыцкі-Агра» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборкі рапсу, ацаніў перспектывы гэтай культуры для краіны. Кіраўнік дзяржавы ў цэлым цікавіўся ходам уборачнай кампаніі не толькі ў «Азярыцкім-Агра», але і ў Смалявіцкім раёне, Мінскай вобласці, краіне ў цэлым.