Ведамства накіравала запыт у Асацыяцыю кампаній інтэрнэт-гандлю з патрабаваннем прадухіліць продаж патэнцыйна небяспечнай прадукцыі — бетэлевы арэх не адпавядае патрабаванням бяспекі і можа ўяўляць пагрозу для здароўя.
Чым небяспечны бінлан
Звычайна гэты арэх ужываюць не проста так, а ў выглядзе так званай бетэлевай жуйкі. У яе склад уваходзяць кавалачкі арэха арэка, лісце расліны бетэль і гашаная вапна. Часам для смаку дадаюць спецыі ці нават тытунь. У краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі такая жуйка папулярная як сродак для стымуляцыі і бадзёрасці. А ў інтэрнэце некаторыя прадаўцы карыстаюцца няведаннем пакупнікоў і рэкламуюць бінлан як «натуральны прадукт для расслаблення і яснасці розуму».
У арэху ўтрымліваюцца таксічныя рэчывы з псіхаактыўным дзеяннем. Магчымыя наступствы ўжывання:
• галаўны боль, млоснасць;
• курчы;
• фарміраванне залежнасці.
У шэрагу краін — напрыклад, у Тайвані і Кітаі — продаж і рэклама бінлана ўжо абмежаваны: даследаванні звязваюць яго ўжыванне з ростам выпадкаў раку ротавай поласці.
Маркетплэйсы пачалі праверку
Буйныя расійскія анлайн-пляцоўкі пачалі рэагаваць на сітуацыю. Wildberries абвясціў пра праверку асартыменту на наяўнасць падобных тавараў.
Як выглядае сітуацыя ў Беларусі?
На адным з маркетплэйсаў можна знайсці ў продажы гэтыя арэхі са смакам мяты. Прычым прадаецца ён у катэгорыі «чарнасліў». А ў апісанні акцэнт зроблены на эфекце мяты, які асвяжае дыханне.