Top.Mail.Ru

Сергяенка: будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС узмоцніць энергетычную самастойнасць Беларусі

Будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС узмоцніць энергетычную самастойнасць Беларусі. Пра гэта заявіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перад пачаткам выязнога пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, паведаміла БелТА.

Ігар Сергяенка падкрэсліў, што будаўніцтва новага энергаблока, безумоўна, яшчэ больш узмоцніць энергетычную самастойнасць нашай краіны. «Улічваючы патрэбнасці, якія растуць, — і прамысловасці, і эканомікі ў цэлым, і насельніцтва, — усё часцей паўстае пытанне аб ацяпленні: прыватных дамоў, асобных збудаванняў. І ўсё часцей мы вырашаем яго менавіта за кошт электраэнергіі. Таму патрэба ў дадатковых магутнасцях, вядома ж, высокая, і яна будзе толькі расці», — адзначыў ён. 

Адначасова з гэтым застаюцца ключавымі пытанні надзейнасці і бяспечнага функцыянавання станцыі. «І сёння, пабываўшы на БелАЭС, мы пераканаліся: усё тут працуе выразна, адладжана, сістэмна», — сказаў Ігар Сергяенка.

Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы кадраў — і ў ВНУ, і ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Ужо цяпер фарміруецца каманда нацыянальных спецыялістаў, цалкам гатовых забяспечваць стабільную і бяспечную работу станцыі, дадаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Гендырэктар БелАЭС Сяргей Бабовіч расказаў дэпутатам, што з пачатку 2025 года станцыя выпрацавала на 1 млрд кВт. г электраэнергіі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дэпутатам таксама наглядна прадэманстравалі, дзе менавіта плануецца пабудаваць трэці блок і як гэта паўплывае на работу беларускай энергасістэмы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю